Amnesty International пра адмену смяротнага прысуду Аляксандру Грунову: Крок у правільным кірунку

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь мусіць увесці неадкладны мараторый на выкананне смяротных прысудаў з мэтай адмены прымянення смяротнага пакарання,” – гаворыцца ў заяве міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International, распаўсюджанай сёння з нагоды рашэння Вярхоўнага суда Беларусі, які 22 кастрычніка адмяніў смяротны прысуд у дачыненні да Аляксандра Грунова. Пры гэтым, Amnesty International вітае той факт, што Вярхоўны суд краіны адмяніў смяротны прысуд.

Зроблены крок у правільным кірунку. Наступным крокам мусіць быць увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне да таго часу, пакуль гэтае жорсткае, бесчалавечнае і зневажальнае для годнасці пакаранне не будзе канчаткова адмененае,” — кажа Хэзэр Макгіл, эксперт Amnesty International па Беларусі.

Amnesty International мяркуе, што рашэнне cуда было часткова заснаванае на меркаваннях справядлівага судовага разбіральніцтва. Калі гэта так, то Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь прадэманстраваў важную ролю, якую судовая сістэма можа адыгрываць у забеспячэнні строгага захавання стандартаў справядлівага судовага разбіральніцтва. Гэта асабліва важна ў краіне, якая працягвае выносіць смяротныя прысуды,” — адзначаецца ў заяве.

14 чэрвеня 25-гадовы Аляксандр Груноў быў прысуджаны да смяротнага пакарання Гомельскім абласным судом па справе аб забойстве студэнткі 20 верасня 2012 г. Яго адвакат абскардзіў прысуд, звярнуўшы ўвагу на парушэнні права яго кліента на справядлівае судовае разбіральніцтва, у тым ліку звязанае са станам яго псіхічнага здароўя.

На дадзены момант яшчэ два чалавекі чакаюць выканання смяротных прысудаў. Прынамсі тры чалавекі былі пакараныя смерцю ў Беларусі летась.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны