Трэці аргумент супраць смяротнага пакарання - рэлігійны (відэа)

Камера смяротнікаў.
Камера смяротнікаў.

Трэці фільм Віктара Трацякова з шэрагу “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” - рэлігійны: “Чалавек не мае права забіраць Жыццё іншага чалавека, якое даў Бог”. Пра смяротнае пакаранне с пункту гледжання хрысціянскай этыкі разважаюць праваслаўны святар Аляксандр Шрамко, ксёндз Мікалай Ціхановіч і рэлігіязнаўца, сябра Хельсінкскага Камітэту Віктар Адзіночанка.

У фільме скарыстаныя кадры з 5-га Сусветнага Кангрэсу супраць смяротнага пакарання ў Мадрыдзе (чэрвень 2013 года), кадры з Музею генацыду (Вільня), а таксама з камеры смяротнікаў у мінскім СІЗА на вуліцы Валадарскага.    Таксама цытуецца пасланне Папы Рымскага Францішка да 5-га Сусветнага Кангрэсу супраць смяротнага пакарання:  “Пакаранне смерцю павінна быць замененае на іншае, якое бы прадугледжвала шанец  для злачынцы задумацца над  сваімі  правінамі і выправіцца, а нявіннаму падаравала бы надзею на справядлівасць”.

Гэты фільм быў прэзентаваны на 3-м Беларускім праваабарончым форуме, які праходзіць зараз у Вільні на панэлі  супраць смяротнага пакарання і быў з цікаўнасцю сустрэты яго ўдзельнікамі. Рэжысёр фільма Віктар Трацякоў паведаміў, што “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” , - гэта вынік супольнай працы дакументалістаў і праваабаронцаў, якая пачалася ў 2010 годзе з фільма “Прычына смерці - прочырк”, прысвечанага тэме нявыдачы целаў пакараных смерцю."

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны