У Бялынічах заклікалі адмовіцца ад смяротнага пакарання

У гарадскім пасёлку Бялынічы грамадскія актывісты заклікалі мясцовых жыхароў далучыцца да акцыі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Мясцовыя актывісты Партыі БНФ і кампаніі “Гавары праўду” распаўсюдзілі сярод бялынічанаў паштоўкі “Мы супраць смяротнага пакарання”, у якіх гаворыцца пра тое, што Беларусь павінна адмовіцца ад смяротнага пакарання.

Паштоўкі распаўсюджваюцца ў крамах мясцовых прадпрымальнікаў, якія  з’яўляюцца сябрамі Партыі БНФ і актывістамі кампаніі “Гавары праўду”. Пэўная колькасць паштовак была таксама распаўсюджана шляхам укідвання ў паштовыя скрыні і сярод актывістаў, якія пражываюць у аграгарадках Бялыніцкага раёна.

Грамадскія актывісты заклікаюць бялынічан  падпісваць паштоўкі з заклікам адмовіцца ад смяротнага пакарання і накіроўваць іх на адрас кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнка.

У паштоўках выказваецца патрабаванне, каб урад Беларусі неадкладна ўвёў мараторый на вынясенне смяротных прысудаў і выкананне пакаранняў смерцю з тым, каб у далейшым адмовіцца ад прымянення смяротнага пакарання ў адпаведнасці з рэзалюцыяй 63.168 Генаральнай Асамблеі ААН ад 18 снежня 2008 года. Таксама патрабуецца неадкладна замяніць усе вынесеныя смяротныя прысуды тэрмінамі пазбаўлення волі.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны