Гомельскі суд пераглядае справу пра забойства студэнткі

26 лістапада ў Гомельскім абласным судзе распачаты перагляд крымінальнай справы Аляксандра Грунова пра забойства з асаблівай жорсткасьцю студэнткі Наташы Емяльянчыкавай.

Вярхоўны Суд у кастрычніку скасаваў Грунову сьмяротнае пакараньне. Пасьля гэтага выказаўся Аляксандар Лукашэнка:

«Калі ты — нягоднік і падонак, і ня першы раз учыняеш злачынства, забіваеш чалавека, дык якое права ты маеш жыць на гэтай зямлі? Я не крыважэрны, але адплата і пакараньне павінныя быць адпаведнымі. У іншым выпадку мы ніколі не навядзём парадак і ніколі не панізім гэтую тэмпэратуру ў грамадзтве. Цяжкія, асабліва цяжкія злачынствы: вінаваты — адказвай на ўсю катушку».

Груноў сёньня ў судзе адмовіўся даваць хоць якія паказаньні па крымінальнай справе. Віну сваю ў жорсткім забойстве прызнаў часткова: так, забойства зьдзейсьніў, але не прызнаў, што ўчыніў гэта з хуліганскіх памкненьняў.

Маці забітай студэнткі Ірына Емяльянчыкава падчас сваёй прамовы спаслалася на выказваньне Аляксандра Лукашэнкі і прасіла прысудзіць забойцу сьмяротнае пакараньне.

 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны