Мінск: “Гарады за жыццё, гарады супраць пакарання смерцю”
Каторы год у Менску ў апошні дзень лістапада ў межах ініцыятывы “Гарады за жыццё, гарады супраць пакарання смерцю” ладзіцца акцыя супраць смяротнага пакарання.
Гэтая сусветная акцыя запачаткаваная каталіцкай супольнасцю св. Ігідзія. На знак пратэсту ў розных кутках свету асвятляюцьпазнавальныя помнікі архітэктуры ў найбольшых гарадах. Удзел у гэтай акцыі традыцыйна прымаюцькаля паўтары тысяч гарадоў з многіх краінаў свету.
У сталіцы Беларусі – Менску, – дзе дагэтуль застаецца актуальным пакаранне смерцю, па традыцыі ў гэты вечар загараюцца знічы каля Касцёла святых Алены і Сымона. Актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” і на гэты раз знічкамі падсвяцілі знакавы касцёл у цэнтры сталіцы.
Паводле ідэі сусветнай акцыі "Гарады за жыццё" пражэктарамі падсвечваюць найбольш пазнавальныя будынкі. Напрыклад, у Рыме спецыяльныя рэфлектары накіроўвалі святло на Калізей.