Ад турэмнай камеры смяротнікаў у Баку засталіся толькі здымкі
У Азербайджане смяротная кара не выкарыстоўваецца з 1998 года, а Баілаўская турма, дзе ўтрымліваліся асуджаныя да выключнай меры пакарання, была зруйнаваная ў ліпені 2009 года. Цяпер расстрэльны корпус застаўся толькі ў здымках – як напамін пра варварства.
Гэтыя здымкі зробленыя за дзень да руйнавання турмы і прадастаўлены праваабаронцам з Азербайджану Эльдарам Зейналавым .
Баілаўская турма афіцыйна называлася «Следчы ізалятар №1» і выкарыстоўвалася як месца зняволення з 1888 года. У 1923 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю корпус № 5, дзе знаходзіліся камеры смяротнікаў і расстрэльны падвал.
У апошні перыяд СССР у Азебайджане ў год асуджалі да расстрэлу ў сярэднім 20 чалавек, не больш за 34.
21 кастрычніка 1994 была адмененая смяротная кара для жанчын. 10 лютага 1998 года з Крымінальнага кодэкса Азербайджана смяротне пакаранне было выключанае з агаворкай (ч.VI): “У выключных выпадках, з прыняццем адмысловага закона, магчыма выкарыстанне смяротнага пакарання ў час вайны або пры наяўнасці небяспекі вайны”.
Ратыфікаваўшы у 2002 годзе Еўрапейскую Канвенцыю аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў, Азербайджанская Рэспубліка адмовілася ад ратыфікацыі Пратакола №6 да яе, які забараняе выкарыстанне смяротнай кары пры любых абставінах.
На фота ніжэй (знята за дзень да руйнавання турмы ў ліпені 2009 года):
1. Паласатая ўніформа смяротнікаў і асабліва небяспечных рэцыдывістаў.
2. Макет Баілаўскай турмы з афіцыйнага вэбсайта (крыху не адпаведае рэальнай планіроўцы). Пяты корпус - у куце справа.
3. План расстрэльнага падвала: 1) калідор смяротнікаў, 2) лазня, 3) уваход у расстрэльны падвал, 4) пакой для абвяшчэння рашэння пра расстрэл, 5) расстрэльнае памяшканне, 6) тамбур, 7) машына-“трупавозка”.
4. Шлях у 5-ы корпус. Злева - корпус № 3 (асуджанка).
5. Краты, якія аддзяляюць камеры смяротнікаў ад службовых памяшканняў. Справа – “дзяжурка” для старшыны корпуса і ахоўнікаў, злева - кладоўка (камера № 117), якая часам выкарыстоўвалася і як камера. Пасля адмены смяротнага пакарання і дазволу прагулак яе перарабілі ў калідор, які вядзе да прагулачнага дворыку.
6. Камера замыкалася на тры замкі: на дзвярах, на "кармушцы" і электронны, які адкрываўся з пульта ў дзяжурнага па турме. На момант здымкаў замкі ўжо былі дэмантаваныя.
7. Пераробленая і адрамантаваная камера 5- га корпусу.
8. Камера была перароблена ў 4-мясцовую пасля 2004 году. Смяротнікаў забаранялі трымаць больш чым па двое. Але ў сувязі з мараторыем у лютым 1998 году на 36 спальных месцаў прыходзілася 128 смяротнікаў.
9. Камера №124 - самая маленькая ў корпусе, пераробленая з адзіночнай. На момант здымкаў была бадай адзінай, якая захавала без змены свой інтэр'ер з часоў смяротнага пакарання.
10. У 1994 годзе пад гэтай вузкай паласой быў прарыты тунэль, па якім збеглі 10 смяротнікаў.