Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра Эдуарда Лыкава, якому вынесены смяротны прысуд

Следчы камітэт паведаміў "Савецкай Беларусіі" дэталі пяці злачынстваў. Адметна, што па адным з забойстваў сем год зняволення за кратамі адбыў абсалютна невінаваты чалавек. 

Эдуарду Лыкаву інкрымінуецца пяць забойстваў.

Па матэрыялах следства, першыя два  забойствы ён здзейсніў яшчэ у 2002 годзе - пасля застолля разгарэўся канфлікт, у выніку якога ён забіў свайго былога сукамерніка і яго маці. 

Але за гэта злачынства пакаранне ў турме адбываў ні ў чым невінаваты чалавек - 7 год адседзеў брат загінулага і адпаведна сын загінулай.

Па словах прадстваўнікоў Следчага камітэта, у той момант ён быў у стане алкагольнага ап'янення. Падчас следства нібыта паўтараў, "што было - не памятаю, можа, гэта сапраўды і я".

"Сам сябе пераканаў у тым, што забіў брата за тое, што той загубіў маці. Адбыў пакаранне і шчыра здзівіўся, калі даведаўся, што тут ні пры чым", - піша "Савецкая Беларуссія".

Паводле следства, трэцяе забойства Лыкаў здзейсніў у 2004 годзе - забіў каханка сваёй сужыцельніцы, мяркуемы матыў - рэўнасць.

У 2011 годзе, па версіі следства, Лыкаў забіў і саму сужыцельніцу за тое, што яна хацела выгнаць яго з дому.

Эдуарда Лыкава затрымалі ў верасні 2011 года. Напярэдадні ў пасёлку Ждановічы пад Мінскам быў забіты 74- гадовы жыхар. Па матэрыялах справы, паміж забітым і абвінавачаным узнікла сварка, завязалася бойка, падчас якой Эдуард Лыкаў нанёс знаёмаму некалькі ўдараў трубой.  

Такім чынам, паміж першым забойствам і затрыманнем Эдуарда Лыкава прайшло ажно дзевяць гадоў. 

Псіхіятрычная экспертыза паказала, што Лыкаў мае павышана агрэсіўны характар, але знаходзіцца пры свядомасці, здольны кантраляваць свае ўчынкі.

Нагадаем, 26 лістапада 2013 года Мінскім абласным судом было вынесены прысуд Эдуарду Лыкаву - смяротнае пакаранне. Асуджаны падаў касацыйную скаргу ў Вярхоўны суд.

Інфармацыя пра асобу Эдуарда Лыкава, пра здзейсненыя ім злачынствы і вынесены прысуд з'явілася толькі пасля звестак ад праваабаронцаў. Дагэтуль праваахоўчыя і судовыя органы не паведамлялі пра гэту справу.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны