Amnesty International абвясціла "тэрміновую акцыю" ў сувязі з вынясеннем смяротнага прысуду Эдуарду Лыкаву

Міжнародныя праваабаронцы звяртаюць увагу на тое, што грамадскасці стала вядома пра вынесены прысуд Эдуарду Лыкаву толькі праз месяц пасля паседжання ў Мінскім абласным судзе.

Amnesty International таксама адзначае, што па двух забойствах, якія зараз інкрымінуюць Лыкаву, за кратамі адседзеў невінаваты чалавек.

Беларусь з'яўляецца апошняй краінай у Еўропе, дзе па-ранейшаму існуе пакаранне смерцю: у 2013 годзе смяротная кара была вынесена супраць чатырох чалавек: Эдуард Лыкаў, Рыгор Юзэпчук, Павел Сялюн і Аляксандр Гаруноў.

Міжнародныя праваабаронцы заклікаюць звяртацца да прэзідэнта Лукашэнкі з патрабаваннем адмяніць усе вынесеныя ў 2013 смяротныя прысуды.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны