«Лобнае месца» (з гісторыі смяротнага пакарання)

Ці мае дзяржава права адбіраць у злачынцы  жыццё? Ці можа дзяржава апраўдаць неабходнасць смяротнага пакарання ў мэтах аховы правапарадку? Адказ на гэтыя пытанні падказвае гісторыя смяротнага пакарання.

 

Не так даўно мінуў той час, калі смяротнае пакаранне з'яўлялася асновай правасуддзя, здзяйснялася публічна і суправаджалася катаваннямі.
 

«Само пакаранне здзяйснялася не толькі публічна, але, па магчымасці, на людных плошчах, пры вялікай колькасці народу, або на скрыжаваннях вялікіх дарог, дзе трупы пакараных былі здалёк бачныя людзям, якія праходзяць міма, - піша даследчык гісторыі смяротнага пакарання Таганцаў М.С. - Не толькі не прыбіраліся эшафоты і шыбеніцы, але і самі трупы забітых не здымаліся цэлымі гадамі. Пры Пятры Вялікім Лобная плошча ў Маскве была застаўлена ражнамі, на якія ўтыркнутыя былі галовы, і шыбеніцамі, на якіх матляліся трупы стральцоў, і толькі ў 1727 годзе Пётр Вялікі ў Праабражэнскім уласнаручна адсек галовы пяцярым стральцам.

 

«У Праабражэнскім, - кажа Салаўёў, - адбываліся крывавыя практыкаванні: тут 17 кастрычніка (1698г.) набліжаныя да цара секлі галовы стральцам: князь Рамаданаўскі адсек чатыры галавы; Галіцын, праз няўменне секчы, павялічыў пакуты няшчаснага, які дастаўся яму; улюбёнец Пятра - Аляксашка (Меншыкаў) хваліўся, што адцяў галаву ў 20 чалавек".

 

Права браць сілком каго заўгодна з прысутных пры публічным выкананні смяротнага пакарання ў дапамогу кАту было забаронена толькі Указам 28 красавіка 1768 года».

Лобнае месца, якое з'яўлялася месцам публічных пакаранняў у XIV-XIXстагоддзях, захавалася да нашых дзён, знаходзіцца на Чырвонай плошчы ў Маскве. Гэта высокі круглы памост, акружаны каменнымі парэнчамі, у заходняй частцы - уваход з жалезнымі кратамі і брамкай, 11 прыступак вядуць на верхнюю пляцоўку.

Паводле Таганцев Н.С. Уголовное право (Общая часть). Часть 2. По изданию 1902 года. Allpravo.ru. - 2003

Фота

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны