Анатамічны тэатр шведскага горада Упсала. З гісторыі смяротнага пакарання

Апошняе смяротнае пакаранне ў Швецыі было прыведзенае ў выкананне ў 1910 годзе – на гільяціне. А ў XVII стагоддзі ў гэтай краіне смерцю каралі праз павешанне, якое выконвалася публічна і збірала шмат гледачоў.

Пасля пакарання цела шыбенікаў выкарыстоўвалі ў “навуковых мэтах” - для ўскрыцця ў анатамічных тэатрах. Гэта дзея таксама адбывалася публічна, маніпуляцыі з целамі пакараных праводзілі лекары ў парадных строях.

Першы анатамічны тэатр у Швецыі заснаваны навукоўцам Улафам Рудбекам (1630—1702) для ўніверсітэту горада Упсала (Uppsala).

Анатамічны тэатр быў разлічаны на 200 месцаў, што значна перавышала колькасць студэнтаў-медыкаў, таму на прэпарацыю цела яшчэ запрашалі тых людзей, які прыходзілі паглядзець на смяротнае пакаранне, але яны мусілі набываць квіткі, грошы за якія пасля аддавалі сваякам пакаранага, каб яны маглі пахаваць цела годна.

З 1950-ых гадой XX стагоддзя адрэстаўраваны анатамічны тэатр стаў часткай экспазіцыі музея. 

Фота

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны