У Брэсце распаўсюдзілі брашуры з рашэннем Камітэта па правах чалавека ААН па справе Уладзіслава Кавалёва

Беларусь у чарговы раз праігнаравала патрабаванне Камітэта па правах чалавека ААН -- улады не надрукавалі і не распаўсюдзілі меркаванне наддзяржаўнага органа па справе расстралянага па абвінавачанні ў здзяйсненні тэракту ў мінскім метро Уладзіслава Кавалёва. Любоў Кавалёва, маці асуджанага, за свае сродкі выдала рашэнне Камітэту ў выглядзе брашуры.

14 сакавіка брэсцкі праваабаронца Раман Кісляк разам з актывістам Дзмітрыем Рабцэвічам распаўсюджвалі брашуры з рашэннем Камітэта ў Брэсце на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў непадалёку ад абласнога суда. Супрацоўнік міліцыі, які дзяжурыў каля суда, падыйшоў да распаўсюднікаў, прверыў, якія матэрыялы раздаюцца, і папрасіў адыйсці падалей ад будынка.

За гадзіну Раманам Кісляком і Дзмітрыем Рабцэвічам было раздадзена 16 брашур мінакам, якія зацікавіліся іх зместам, а таксама ў гутарцы выказвалі сумнеў адносна віноўнасці асуджаных Кавалёва і Канавалава ў здзяйсненні тэракту ў мінскім метро.

Па словах Рамана Кісляка, такі матэр’ял трэба каб чыталі найперш спецыялісты – суддзі, пракуроры – людзі, ад якіх залежаць лёсы людзей, і якія прымаюць адносна іх жыццевызначальныя рашэнні.

Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва расстралялі 16 сакавіка 2012 года па абвінавачанні ў дзяйсненні тэракту 1 красавіка 2011 года на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінску, у выніку якога 11 чалавек загінулі на месцы, яшчэ чацвёра памерлі ў шпіталях. Агулам пацярпела болей за 300 чалавек.

 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны