Андрэй Палуда: захаванне смяротнай кары сур’ёзна ўплывае на статус Беларусі

Андрэй Палуда.
Андрэй Палуда.

Як Беларусь у межах праграмы Усходняга партнерства плануе вырашаць праблему смяротнага пакарання? Беларусь - адзіная краіна, якая захоўвае смяротнае пакаранне,  сярод краінаў, якія ўваходзяць у праграму Усходняе партнёрства.

 

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда і Любоў Кавалёва прынялі ўдзел умерапрыемствах, якія адбыліся напрыканца красавіка ў Празе ў межах адзначэння 5-й гадавіны існавання праграмы Усходняе партнёрства.

Распавядае Андрэй Палуда:

- Смяротнае пакаранне ў Беларусі - вельмі актуальная пытанне. Гэтая праграма ў Празе, у якой прынялі ўдзел я і маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва – Любоў Кавалёва, была вельмі насычаная. Мы ўздымалі тэму смяротнага пакарання ў нашай краіне. У нас была адкрытая сустрэча, на якую прыйшло шмат людзей. Але прадстаўнікі афіцыйнай беларускай дэлегацыі не прыйшлі на гэтую сустрэчу і не прымалі ў ёй удзел. Але сустрэча выклікала вялікую цікавасць і ў журналістаў, і ў палітыкаў, і ў грамадскіх дзеячоў. Сустрэча была праведзеная ў межах праграмы Усходняе партнёрства. І тэма смяротнага пакарання вельмі сур’ёзна гучала ў Празе, бо Беларусь уваходзіць у праграму Усходняе партнёрства і пры гэтым – адзіная краіна, якая мае смяротнае пакаранне, і гэтае захаванне смяротнага пакарання сур’ёзна ўплывае на статус Беларусі.  У межах Усходняга партнёрсва абмяркоўваюцца рознага кшталту праблемы. Пры гэтым вельмі часта згадваецца, што ў Беларусі ёсць смяротнае пакаранне – выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды, нягледзячы на тое, што асуджаные да смяротнага пакарання звяртаюцца ў Камітэт ААН па правах чалавека, і ёсць зарэгістраваныя звароты. Але ж смяротныя прысуды працягваюць выконваць, нягледзячы на міжнародныя дамоўленасці.

 

Паводле Андрэя Палуды, у Празе было шмат рознага кшталту сустрэчаў, падчас якіх грамадскія і палітычныя дзеячы цікавіліся: якім чынам можна ўплываць на сітуацыю са смяротным пакараннем у Беларусі? 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны