Пажыццёвае зняволенне – альтэрнатыва смяротнаму пакаранню

Марыюш Трынкевіч
Марыюш Трынкевіч

На сённяшні дзень у Беларусі 148 чалавек адбывае пажыццёвае пакаранне. Пажыццёвае пакаранне ўзнікла ў Беларусі у 1997 годзе і з’яўляецца альтэрнатывай  смяротнаму пакаранню. Наяўнасць гэтай меры стрымання дазваляе пазбегнуць казусаў, падобных таму, які адбыўся сёлета ў Польшчы ў выпадку з серыйным забойцам Трынкевічам.

Гэты выпадак ўзняў у грамадстве дыскусію пра смяротнае пакаранне і актывізаваў прыхільнікаў смяротнай кары.    

Марыюш Трынкевіч (нарадзіўся ў 1962 у Piotrkow ) - польскі серыйны забойца і гвалтаўнік , якога прэса назвала "Сатана з Piotrkow" . Ён працаваў настаўнікам фізкультуры. За забойства чатырох хлопчыкаў ў ліпені 1988 года, быў чатыры разы прысуджаны да смяротнага пакарання - за кожнае забойства - асобна.

У выніку амністыі 1989 года, падчас дэкамунізацыі Польшчы,  смяротная кара была замененая на 25 гадоў пазбаўлення волі.

Справа ў тым, што ў снежні 1989 года, калі Сейм абвясціў амністыю, смяротную кару замянілі на 25 гадоў пазбаўлення волі, - на самы доўгі тэрмін, які існаваў на той момант у Польшчы, адпаведна з дзеючым заканадаўствам.

Тэрмін пакарання Трынкевіча скончыўся 11 лютага 2014 года. За дзень да вызвалення, супрацоўнік турмы перадаў у пракуратуру малюнкі, знойдзеныя ў камеры Трынкевіча, якія ўтрымлівалі педафілічны накірунак, нягледзячы на гэта Трынкевіч быў вызвалены, што выклікала хвалю абурэння .  Пазней, 3 сакавіка 2014 суд прызнаў Марыюша Трынкевіча небяспечным  і прыняў рашэнне пра яго ізаляцыю ў асяродку - гэта псіхіятрычны шпіталь, дзе ён мае асобную палату і ўвесь час знаходзіцца пад назіраннем.

Магчымасць выхаду Трынкевіча на свабоду ў Польшчы з'яўляецца прадметам дыскусій не толькі ў Інтэрнэце і прэсе ў газетах, але і ва ўрадавых і палітычных колах. 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны