Маці асуджанага на расстрэл: “Пакуль не ўбачу цела сына, не паверу, што яго забілі” (відэа)

Тамара Сялюн, маці асуджанага да смяротнага пакарання
Тамара Сялюн, маці асуджанага да смяротнага пакарання

12 чэрвеня 2013 года Гродзенскі абласны суд прызнаў Паўла Селюна вінаватым па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: забойства дзвюх асоб, учыненае з асаблівай жорсткасцю; крадзёж; здзек над трупамі; крадзёж асабістых дакументаў. Да гэтага малады чалавек не меў судзімасцяў. Свае дзеянні ён патлумачыў рэўнасцю – забітыя – ягоная жонка і яе каханак, якіх ён застаў у адной кватэры.

Па сукупнасці злачынстваў суд першай інстанцыі прыгаварыў Паўла да выключнай меры пакарання - расстрэлу. Працэс вёў суддзя Анатоль Заяц.

Сялюн падаў касацыйную скаргу на прысуд. 17 верасня 2013 яе разглядала судовая калегія Вярхоўнага суда пад старшынствам Валера Калінковіча. Вызначэнне - пакінуць прысуд у сіле.

18 красавіка 2014 адвакату Паўла паведамілі, што ён “убыл по приговору”. На звычайнай мове гэта значыць расстрэл.

Тым часам маці дагэтуль не прыйшло афіцыйнае пацверджанне з суда аб выкананні прысуда ў адносінах да яе сына. Тамара Сялюн звярнулася ў мінскае СІЗА і Вярхоўны суд з просьбай пракаментаваць сітуацыю.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны