ЕС ізноў заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротную кару

Камера смяротнікаў.
Камера смяротнікаў.

У сувязі з расстрэлам Рыгора Юзэпчука Еўрапейскі саюз ізноў заклікаў беларускія ўлады ўвесці мараторый на смяротную кару.

«Мы рашуча асуджаем нядаўнюю смяротную кару Рыгора Юзэпчука, які быў прыгавораны да смяротнай кары ў красавіку 2013 года. Гэта ўжо другі выпадак прывядзення ў выкананне смяротнага прыгавору ў Беларусі сёлета», — гаворыцца ў заяве ЕС

У дакуменце выказваецца разуменне сур'ёзнасці злачынстваў, з-за якіх была прыменена вышэйшая мера пакарання. У той жа час ЕС выступае супраць смяротнай кары, «бо яна не можа быць апраўдана ні пры якіх акалічнасцях». 

Смяротная кара з'яўляецца «жорсткім і бесчалавечным пакараннем, якая не можа служыць стрымваючым фактарам і ўяўляе сабой непрымальнае адмаўленне чалавечай годнасці і недатыкальнасці». 

ЕС заклікае Беларусь, «адзіную краіну ў Еўропе, якая прымяняе смяротную кару», далучыцца да ўсеагульнага мараторыя на гэты від пакарання ў якасці першага кроку да яго поўнай адмены. 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны