Чацвёрты аргумент супраць смяротнага пакарання (відэа)

Чацвёрты фільм з цыклу “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” распавядае пра забойствы палітычных апанентаў і масавыя расстрэлы. 

Смяротнае пакаранне, якое захоўваецца ў Беларусі, можа быць выкарыстана не толькі супраць крымінальных злачынцаў, але і ў адносінах да палітычных апанентаў. Злачынствы камунізму не былі асуджаныя ў Беларусі, і сучасная ўлада шмат у чым адчувае сябе спадкаемніцай той улады, якая здзяйсняла масавыя расстрэлы нязгодных.

Адна з гераіняў фільму, Ірына Ашкер, расказвае, як яе бацьку і бабулю арыштоўваюць суботнім вечарам 1937 году пасля таго, як уся сям’я памылася ў лазні.  Ірына Ашкер распавядае і пра тое, як яе маці бачыла выхад на расстрэл бацькі з брамы турмы ў Воршы. Гэта сапраўды рэдкае сведчанне, бо звычайна расстрэлы праходзілі таемна: “Бацька маці толькі рукой махнуў: “Мяне не чакай, едзь дамоў!”Маці страціла прытомнасць”.

Рэжысёр падкрэслівае “будзённасць зла” і тое, што смяротнае пакаранне становіцца звыклым падчас падчас масавых рэпрэсій. У фільме выкарыстаныя матэрыялы з кнігі Андрэя Аляхновіча і Сяргея Дубаўца “Хронікі палітычнага тэрору. Крупскі рэгіён. 1918-2008” , а таксама фотаздымкі даследчыка Юрася Копціка. 

Фільм зняты ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”. Рэжысёр Віктар Трацякоў, сцэнар Паліны Сцепаненка.

Глядзець таксама:

Першы аргумент супраць смяротнага пакарання 

Другі аргумент супраць смяротнага пакарання 

Трэці аргумент супраць смяротнага пакарання 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны