Салігорск: акцыя "Скажы НЕ смяротнаму пакаранню” (фота)
Моладзевыя актывісты праваабаронага руху Салігоршчыны правялі інфармацыйную акцыю супраць смяротнага пакарання.
Маладзёны распаўсюдзілі ў Салігорску і на тэрыторыі прамысловай зоны ўлёткі з заклікам да жыхароў гораду выказацца супраць смяротнага пакарання. Таксама актывісты заклікалі салігорцаў падпісаць петыцыю супраць смяротнага пакарання.
Па словах удзельнікаў акцыі, стаўленне мінакоў да адмены смяротнага пакарання было неадназначным, таму маладзёны і надалей плануюць праводізць інфармацыйную працу па гэтай праблеме. Акцыя прайшла без эксцэсаў і затрыманняў.