Валянцін Стэфановіч: у 1996 годзе, калі праводзіўся рэферэндум, у Беларусі не было пажыццёвага зняволення
Чаму Беларусь захоўвае такую меру пакарання як смяротная кара? Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" упэўнены, што прычыну варта шукаць у савецкім мінулым. У СССР смяротнае пакаранне было мерай пакарання, якую выкарыстоўвалі па шырокаму спектру злачынстваў.
- Беларусь з'яўляецца дастаткова кансерватыўнай краінай. Я маю на ўвазе савецкі кансерватызм, не рэлігійны кансерватызм або любы іншы, а менавіта савецкі кансерватызм. Калі ўзгадаць гісторыю Савецкага Саюза, смяротнае пакаранне там адыгрывае значную ролю. У паслярэвалюцыйныя перыяд і у 30-ыя гады ў Савецкім Саюзе вельмі актыўна выкарыстоўвалася смяротнае пакаранне, прычым, па вельмі шырокаму колу злачынстваў. Расстрэльвалі не толькі за забойствы і гвалтоўныя дзеянні ў адносінах да чалавека, але і ўжывалі да людзей, якія з'яўляліся «ворагамі дзяржавы», а таксама па эканамічных злачынствах. Напрыклад, у Савецкім Саюзе на працягу доўгага часу быў артыкул, якая прадугледжвала смяротнае пакаранне за крадзёж дзяржаўнай маёмасці ў асабліва буйных памерах. Артыкул быў адменены дзесьці ў канцы 1980-х. У сувязі з гэтым, можна растлумачыць, чаму Беларусь захоўвае гэтую меру пакарання.
Год таму, Валянцін Стэфановіч выступіў на Пятым сусветным кангрэсе супраць смяротнага пакарання, які праходзіў у Мадрыдзе 12-16 чэрвеня 2013 года. Беларускі праваабаронца распавёў пра тое, як у Беларусі фармуецца грамадская думка пра смяротнае пакаранне. «Адносна грамадскай думкі ў Беларусі я б вылучыў два аспекты», - кажа Валянцін Стэфановіч.
- У 2011 годзе, калі быў здзейснены тэракт у мінскім метро, падчас якога загінулі 15 чалавек. Гэта было ўпершыню ў Мінску, і ўсё грамадства было шакаванае, бо ў нас ніколі такія злачынствы не ажыццяўляліся. Здавалася бы, грамадская думка ў яшчэ большай ступені павінна павярнуцца ў падтрымку смяротнага пакарання, але адбылося наадварот - многія людзі канкрэтна у гэтым выпадку сталі выступаць супраць смяротнага пакарання, бо не давяралі праведзенаму следству і прысуду, які быў вынесены ў дачыненні да двух маладых людзей, якіх абвінавацілі ў здзяйсненні тэракту. Цяпер мы можам назіраць сітуацыю, калі людзі выказваюцца за смяротнае пакаранне, за выключэннем «справы тэрарыстаў», якая было "несправядлівай". У 2011 годзе пасля вынясення прысуду Кавалёву і Канавалаву грамадскі рэзананс быў настолькі вялікі, што ўпершыню прадстаўнікі двух найбуйнейшых рэлігійных канфесій - праваслаўнай і каталіцкай - публічна заявілі пра сваю пазіцыю адносна смяротнага пакарання. Калі ўлады спасылаюцца на рашэнні рэферэндуму 1996 года, яны забываюць, што гэтае пытанне пра смяротнае пакаранне мела неабавязковы характар, мела так званы “дарадчы статус”. Гэта, па-першае, а па-другое, у 1996 годзе, калі праводзіўся рэферэндум, у Беларусі не было пажыццёвага зняволення, а было толькі смяротнае пакаранне і 15 гадоў пазбаўлення волі. Гэта таксама вельмі важны фактар. Грамадская думка не статычная, яна змяняецца. Але ў грамадстве няма дыялогу па смяротным пакаранні – гэтую праблему не абмяркоўваюць. Грамадскія арганізацыі могуць працаваць у гэтым кірунку, але іх магчымасці вельмі абмежаваны, яны не могуць выйсці на дзяржаўнае тэлебачанне. Мы можам толькі распаўсюджваць інфармацыю ў інтэрнэце і арганізоўваць вулічныя мерапрыемствы, якія не заўсёды могуць абысціся без наступстваў.