У Вільні гаварылі пра незваротнасць смяротнага пакарання (відэа)

Тамара Чыкунова.
Тамара Чыкунова.

З удзельнікамі летняй школы па Права чалавека сустрэлася Тамара Чыкунова, якая пасля таго, як у Ташкенце расстралялі яе адзінага сына,  заснавала арганізацыю  "Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў".  Тамара Чыкунова распавяла, як пад катаваннямі яе адзінага  сына прымусілі прызнаць сваю віну ў забойстве, як следчыя шантажавалі яго, пагражаючы забіць яе – маці.  

Прынцыповая пазіцыя Тамары Чыкуновай у барацьбе за адмену смяротнага пакарання атрымала заслужаную пашану - за сваю праваабарончую дзейнасць яна стала лаўрэатам 11 міжнародных прэмій, у тым ліку ўганараванаяя  французскім Ордэнам Ганаровага Легіёна.

Тамара Чыкунова адзначыла, што на сённяшні дзень Цэнтральная Азія адмовілася ад смяротнага пакарання. На ўсё постсавецкай прасторы толькі Беларусь захоўвае смяротнае пакаранне. 

Тамара Чыкунова таксама гаварыла пра важнасць дыялогу ў грамадстве на тэму смяротнага пакарання і неабходнасці яе адмены. 

Вёў дыскусію каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда. Таксама ў дыскусіі ўдзельнічаў праваабаронца Валянцін Стэфановіч. 

Фота

Валянцін Стэфановіч і Тамара Чыкунова.
Андрэй Палуда і Тамара Чыкунова.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны