У Бялыніцкім раёне прэзентавалі “Апошні золак”

28 жніўня ў Бялыніцкім раёне ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” адбылася прэзентацыя дыска “Апошні золак” і паказ анімацыйнага фільма “Выканаўца”.

Мерапрыемства адбылося ў прыватным доме ў аграгарадку Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна. Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда распавёў грамадскім актывістам Бялыніцкага раёна аб кампаніі, а таксама прэзентаваў дыск “Апошні золак”, у межах якога вядомыя беларускія музыкі аб’ядналіся з песнямі супраць смяротнага пакарання.

Пасля гэтага грамадскія актывісты Бялыніччыны сумесна паглядзелі анімацыйны фільм “Выканаўца”, які быў створаны творчай групай валанцёраў кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”. У фільме ставіцца пытанне пра жыццё і лёс людзей, якія з’яўляюцца выканаўцамі смяротных прысудаў і якія незаўважна жывуць побач з намі.

Андрэй Палуда таксама азнаёміў прысутных актывістаў з іншай відэапрадукцыяй, якая была зроблена ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”.

Напрыканцы сустрэчы ўсе яе ўдзельнікі атрымалі ў падарунак дыскі з песнямі праекта “Апошні золак”.

 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны