Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі распачнецца выставай тэматычных плакатаў

Фота праекта Death Is Not Justice
Фота праекта Death Is Not Justice


5 кастрычніка ў Мінску адкрыецца выстава плакатаў па праблематыцы смяротнага пакарання.
Наведнікам будуць прадстаўлены серыя “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання”, адмыслова створаная беларускім мастаком з Вільні Алегам Аблажэем, і працы з маштабнага праекта Death Is Not Justice, перададзеных Сусветнай кааліцыяй супраць смяротнага пакарання.

Адкрыццё выставы адбудзецца а 18-й гадзіне ў Сядзібе “Галіяфы” (вул. Валгаградская, 4а; ст.м. Маскоўская).

Мерапрыемства ладзіцца ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, які пройдзе з 5 па 10 кастрычніка.

 

Праваабаронцы таксама запрашаюць наведаць іншыя мерапрыемствы ў межах Тыдня:

7 кастрычніка – Выстава фотажурналіста Сяргея Балая, які прысвяціў свой праект маці расстраляных і асуджаных да смяротнага пакарання. Адкрыццё адбудзецца а 18-й гадзіне ў сядзібе “Галіяфы” (вул. Валгаградская, 4а; ст.м. Маскоўская).

8 кастрычніка – Публічная лекцыя Карэла Шварцэнберга, старшыні Камітэта па замежных справах Парламента Чэшскай Рэспублікі,адбудзецца з 17.00 да 19.00 ў Галерэі Ў (пр-т Незалежнасці, 37а; ст.м. Плошча Перамогі).

9 кастрычніка – Публічная лекцыя праваабаронцы Тамары Чыкуновай, заснавальніцы і кіраўніка ўзбекскай арганізацыі "Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў", адбудзецца з 18.00 да 20.00 у сядзібе “Галіяфы” (вул. Валгаградская, 4а; ст.м. Маскоўская).

10 кастрычніка – Выніковая прэс-канферэнцыя кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” распачнецца аб 11-й гадзіне ў офісе ПЦ “Вясна” (вул. Мяржынскага, 8-26; ст.м. Парк Чалюскінцаў).

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны