Запрашаем на публічную лекцыю Карэла Шварцэнберга
8 кастрычніка Публічная лекцыя Карэла Шварцэнберга, ганаровага госця Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, адбудзецца з 17.00 да 19.00 ў Галерэі Ў (пр-т Незалежнасці, 37а; ст.м. Плошча Перамогі).
Карэл Шварцэнберг - старшыня Камітэта па замежных справах Парламента Чэшскай Рэспублікі, былы міністр замежных справаў Чэскай Рэспублікі і кіраўнік канцылярыі прэзідэнта Вацлава Гаўла.
Падчас адкрытай дыскусіі будзе абмяркоўвацца не толькі тэма смяротнага пакарання, але і пытанні правоў чалавека, этыкі, грамадскіх настрояў і ўплыву смяротнага пакарання на грамадства. Будзе абмеркаваны таксама вопыт іншых краінаў з дадзеным відам пакарання.
Даведка:
Карэл Шварцэнберг нарадзіўся ў 1937 годзе ў чэшскай арыстакратычнай сям'і, якая была вымушана пакінуць краіну пасля камуністычнага перавароту ў 1948 годзе. Эміграваў у Аўстрыю, дзе актыўна дапамагаў дысідэнтам, у тым ліку, заснаваўшы Чэхаславацкі цэнтр дакументацыі - свайго кшталту архіў забароненай літаратуры.
У 2007-2009 гг. і паўторна ў 2010-2013 гг. быў міністрам замежных спраў Чэшскай Рэспублікі і першым намеснікам прэм'ер-міністра. У 2013 годзе быў кандыдатам на пасаду прэзідэнта Чэшскай Рэспублікі, выбыў у другім коле, набраўшы 45,19% галасоў. У пачатку 90-х займаў пасаду кіраўніка канцылярыі прэзідэнта Вацлава Гавэла. У 1984-1991 гг. быў прэзідэнтам Міжнароднай Хельсінкскай федэрацыі па правах чалавека. На гэтай пасадзе размаўляў пра пытанні правоў чалавека ў СССР, Югаславіі, Балгарыі і Чэхаславакіі.
У цяперашні час таксама з’яўляецца старшынёй Камітэта па замежных справах Парламента Чэшскай Рэспублікі, а таксама старшынёй чэшскай ліберальна-кансерватыўнай палітычнай партыі ТОР 09. Нястомна выступае за дэмакратыю і правы чалавека.