Баранавіцкія праваабаронцы працягваюць прыцягваць увагу да праблемы смяротнага пакарання

9 кастрычніка баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты працягнулі свой удзел у тыдні супраць смяротнага пакарання. Праваабаронца Сяргей Гоўша адзначыў, што Баранавіцкі гарвыканкам традыцыйна не дазваляе праводзіць грамадска-палітычныя акцыі, прысвечаныя як Міжнароднаму дню супраць смяротнага пакарання, так і Міжнароднаму дню правоў чалавека. Таму, каб не губляць час на юрыдычныя працэдуры, грамадскія актывісты не сталі падаваць пісьмовую заяву ў мясцовы гарвыканкам на атрыманне дазволу правесці пікет. Праціўнікі смяротнага пакарання двумя групамі хадзілі па горадзе, сустракаліся з людзьмі і раздавалі ім інфармацыйную ўлётку “Чаму мы супраць смяротнага пакарання”. Людзі з задавальненем іх бралі для азнакамлення і ахвотна дыскутавалі па праблеме смяротнага пакарання не толькі ў Беларусі, але і ў свеце. Адначасова грамадскія актывісты расклеівалі на інфармацыйных тумбах каляровыя плакаты з заклікам адмены смяротнага пакарання.

– Няглядзячы на тое, што злачыннасць сёння ў грамадстве не змяншаецца, навокал толькі і гавораць пра вайну ва Украіне, тым не менш, мы імкнуліся пераканаць людзей, што смяроннаму пакаранню не павінна быць месца ў дэмакратычным грамадстве, – адзначыў праваабаронца Сяргей Гоўша.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны