У Бабруйску ўзнялі тэму смяротнага пакарання

Бабруйскія праваабаронцы абмеркавалі тэму смяротнага пакарання разам з студэнтамі моўных курсаў. Сустрэча адбылася 10 кастрычніка ў межах акцыі "Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі".

Бабруйчане праглядзелі відэаролікі пад назвай "Подпіс", якія заклікаюць людзей не быць абыякавымі да праблемы існавання смяротнага пакарання. Пасля абмеркавання праблемы была праведзеная тэматычная віктарына, пераможцы атрымалі прызы. Таксама ўсе прысутныя атрымалі дыскі "Апошні золак" і інфармацыйныя буклеты кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання".

Фота

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны