У Магілёве прайшла вечарына ў Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання
10 кастрычніка магілёўскія праваабаронцы правялі імпрэзу, прымеркаваную да Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання.
Аляксей Колчын коратка абмаляваў сітуацыю з прымяненнем смяротнага пакарання ў свеце і ў Беларусі, распавёў пра вынікі сацыялагічных даследванняў стаўлення да яго беларускага грамадства. Пасля гэтага сярод двух дзясяткаў ўдзельнікаў вечарыны адбылася жвавая дыскусія вакол праблемы смяротнага пакарання. Завяршылася вечарына праглядам праваабарончых фільмаў з серыі "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання". Завяршаючы мерапрыемства, праваабаронцы заклікалі прысутных падпісаць петыцыю супраць смяротнага пакарання на сайце кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі".
Па заканчэнні імпрэзы ўдзельнікі маглі атрымаць матэрыялы кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі", вырабы з яе сімволікай.
Мерапрыемства было арганізаванае магілёўскім аддзяленнем ПЦ "Вясна" і прайшло ў грамадскім цэнтры "Кола".