Маці Аляксандра Грунова афіцыйна апавясцілі аб выкананні смяротнага прысуду

Аляксандр Груноў. Фота: gp.by
Аляксандр Груноў. Фота: gp.by

Як паведаміў абласной газеце "Гомельская праўда" адвакат Сяргей Красноў, з абласнога суда Вользе Груновой накіравана паведамленне аб прывядзенні ў выкананне прысуду ў дачыненні да Аляксандра Грунова. У бліжэйшы час жанчына збіраецца звярнуцца ў органы ЗАГС для атрымання пасведчання аб смерці сына. Такім чынам, дакумент стаў афіцыйным пацвярджэннем таго, што гамяльчаніна, які прызнаны вінаватым у жорсткім забойстве студэнткі Наталлі Емельянчыкавай, расстралялі. Як патлумачыў Сяргей Красноў, у такім выпадку ў графе "прычына смерці" пазначаецца - "убыў па прысуду".

Нагадаем, у красавіку былі расстраляныя 24-гадовы студэнт Павел Сялюн і 45-гадовы Рыгор Юзэпчук. На сённяшні дзень праваабаронцам вядома пра яшчэ аднаго асуджанага, які чакае выканання прысуду, - 54-гадовага Эдуарда Лыкава

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны