У Бялынічах далучыліся да акцыі «Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання»

У гарадскім пасёлку Бялынічы мясцовыя грамадскія актывісты распаўсюдзілі кнігу Валерыя Філіпава “Каму патрэбна смяротнае пакаранне”. Акцыя была прымеркаваная да супольнай акцыі «Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання», якая ладзіцца 30 лістапада ў многіх краінах свету.

Кнігі Валерыя Філіпава “Каму патрэбна смяротная пакаранне” былі распаўсюджаны праз крамы мясцовых прадпрымальнікаў – сяброў Партыі БНФ і актывістаў кампаніі “Гавары праўду”. Бялыніцкія грамадскія актывісты распаўсюдзілі выданне з надзеяй, што, азнаёміўшыся з гэтай кнігай, людзі будуць актыўней выказвацца за адмену гэтага антыгуманнага віду пакарання.

Фота

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны