Фотафакт: Салігорск далучыўся да акцыі «Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання»

Да штогадовай міжнароднай акцыі каталіцкай «Абшчыны Святога Эгідзія» супраць смяротнага пакарання далучылілія салігорскія праваабаронцы.

- У  італьянскім княстве Таскана яшчэ ў 1786 годзе зразумелі, што пакаранне смерцю гэта аніякі не сродак спынення гвалту, а наадварот культу гвалту. Зразумелі і адмянілі гэты бесчалавечны від пакарання, - кажа мясцовы праваабаронца Аляксей Валабуеў. - У нашай краіне, на вялікі жаль, дзяржава працягвае забіваць людзей. Спадзяюся, гэтая акцыя прыскорыць змены ў свядомасці нашага грамадства і ўладных эліт.

Салігорскія праваабаронцы заклікаюць усіх неабыякавых грамадзян далучацца да акцый супраць смяротнага пакарання. Пачаць жа свой пратэст можна з падпісання Петыцыі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.

 

Фота: Аляксей Валабуеў з сынам.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны