Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні запрашае на мерапрыемствы з нагоды 10 снежня

Беларускі Дом правоў чалавека сумесна з Freedom House запрашае на дыскусію “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў цэнтры ўвагі: выклікі і чаканні напярэдадні 2015 года” і адкрыццё выставы "Вышэйшая мера".
Мерапрыемства, арганізаванае з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека, адбудзецца 9 снежня ў 14:00 у Еўрапейскім інфармацыйным бюро Сойма Літоўскай Рэспублікі (Вільнюс, пр-т Гедыміна, 53, будынак 3). Мовы мерапрыемства - руская і англійская з перакладам на літоўскую.

У межах дыскусіі беларускія і літоўскія праваабаронцы, грамадскія дзеячы і сваякі палітычных зняволеных у Беларусі абмяркуюць змены геапалітычнай сітуацыі  і яе ўплыў на становішча спраў у галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Віціс Юрконіс, праектны дырэктар Freedom House, прадставіць асаблівасці міжнароднага кантэксту, што ўплываюць на прыняцце рашэнняў у Бруселі і суседніх з Беларуссю краінах, разважаючы, ці могуць пытанні геапалітыкі пераважыць пытанні правоў чалавека і дэмакратыі. Ганна Герасімава, дырэктар Беларускага Дома правоў чалавека, прадставіць навіны па асноўных пытаннях у галіне правоў чалавека і чаканні адносна  будучага Універсальнага перыядычнага агляду па Беларусі ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі", распавядзе пра актуальныя навіны і адкажа на пытанні пра праблему смяротнага пакарання. Сваякі палітвязняў падзеляцца асабістымі гісторыямі і поглядамі на салідарнасць міжнароднай супольнасці.

Пасля дыскусіі ў Сойме Літоўскай Рэспублікі адбудзецца адкрыццё выставы беларускага фотажурналіста Сяргея Балая “Вышэйшая мера”, дзе  прадстаўлены фотаздымкі маці беларусаў, пакараных смерцю.

Час і месца: 9 снежня 14:00 - 15:20, Сойм Літоўскай Рэспублікі (праспект Гедыміна, д. 53, Вільнюс), Еўрапейскае інфармацыйнае бюро Сойма.

Каб прыняць удзел у мерапрыемстве, гасцям неабходна зарэгістравацца да 8 снежня па электроннай пошце: belarus@humanrightshouse.org - неабходна напісаць сваё імя і прозвішча (лацінкай, як у пашпарце), кантактны тэлефон, назву арганізацыі, якую прадстаўляеце.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны