Інфармацыйная праваабарончая акцыя прайшла ў цэнтры Мінска

Інфармацыйная праваабарончая акцыя ў Мінску 10 снежня 2014
Інфармацыйная праваабарончая акцыя ў Мінску 10 снежня 2014

10 снежня ў цэнтры Мінска актывісты “Вясны” віншавалі мінакоў з Днем правоў чалавека і раздавалі Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека і інфармацыйныя буклеты па праблеме смяротнага пакарання.

У дзень прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека праваабаронцы звярталі ўвагу грамадзянаў на тое, што беларуская дзяржава грэбліва ставіцца да фундаментальных правоў, замацаваных гэтым універсальным дакументам, і не выконвае ўзятыя на сябе абавязальніцтвы ў галіне правоў чалавека.  

Яскравым доказам таму паслужыла рашэнне Камітэта па правах чалавека ААН па справе расстралянага ў 2012 годзе паводле смяротнага прысуду Уладзіслава Кавалёва, буклеты з якім мінакам раздавалі падчас сённяшняй інфармацыйнай акцыі.

Нагадаем, што Беларусь прывяла ў выкананне гэты смяротны прысуд у парушэнне сваіх міжнародных абавязацельстваў: Уладзіслава Кавалёва расстралялі цягам двух месяцаў пасля вынясення прысуду Вярхоўным судом, нягледзячы на тое, што яго справа яшчэ не была разгледжаная па сутнасці ў КПЧ ААН. Як вядома, пазней КПЧ прыняў рашэнне аб парушэнні беларускай дзяржавай права на жыццё ў дачыненні да Уладзіслава Кавалёва. Да ўсяго, Беларусь не выконвае свае абавязацельствы таксама і ў частцы давядзення рашэнняў, прынятых КПЧ ААН па справах грамадзянаў рэспублікі: дзяржава мусіла апублікаваць гэтае рашэнне ў афіцыйных беларускіх СМІ цягам 180 дзён з момантуяго прыняцця. Гэтую функцыю дзяржавы праваабаронцы ўзялі на сябе ў межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі".

Фота

Інфармацыйная праваабарончая акцыя ў Мінску 10 снежня 2014
Інфармацыйная праваабарончая акцыя ў Мінску 10 снежня 2014
Інфармацыйная праваабарончая акцыя ў Мінску 10 снежня 2014
Інфармацыйная праваабарончая акцыя ў Мінску 10 снежня 2014
Інфармацыйная праваабарончая акцыя ў Мінску 10 снежня 2014

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны