Савет Рэспублікі лічыць нармальным, калі сваякам пакараных смерцю не выдаюць цела для пахавання

Вольга Грунова
Вольга Грунова

Маці пакаранага смерцю жыхара Гомеля Аляксандра Грунова  Вольга Грунова атрымала першыя адказы на запыты аб неабходнасці змены заканадаўства, якое забараняе сваякам пахаваць целы пакараных смерцю. Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Лілія Мароз супярэчнасцей нацыянальнага заканадаўства Канстытуцыі і Міжнароднаму Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах не бачыць. Пра гэта піша "Гомельская Вясна".

Пагаджаючыся па сутнасці з тым, што паводле беларускага законадаўства цела растралянага для пахавання не выдаецца, месца пахавання не паведамляецца, старшыня камісіі прыйшла да нематываванай высновы аб тым, што гэтае пытанне не супярэчыць артыкулам 25 Канстытуцыі і 7 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (ніхто не павінен падвяргацца катаванням, жорсткаму, бясчалавечнаму абыходжанню).

Намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Валер Калінковіч адказаў на зварот жанчыны адным сказам “Для ўнясення ў Канстытуцыйны Суд прапановы аб праверцы канстытуцыйнасці паднятага пытання Вярхоўны Суд не бачыць падстаў”.  

Варта нагадаць, што Вольга Грунова звярнулася да Прэзідэнта, у абедзьве палаты Парламента, Вярхоўны суд і Урад каб ініцыяваць перад Канстытуцыйным судом пытанне аб неканстытуцыйнасці Крымінальна-выканаўчага кодэкса, які забараняе выдаваць целы растраляных і паведамляць аб месцах іх пахавання.

Цалкам адказы можна прачытаць на сайце  gomelspring.org

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны