Смяротнае пакаранне. Пахаванне цел пакараных

Леанід Судаленка
Леанід Судаленка

Старшыня пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Людміла Міхалькова лічыць, што няма неабходнасці змяняць заканадаўства, якое забараняе пасля смяротнага пакарання выдачу цел сваякам для пахавання. З ёй не згодны старшыня Гомельскага аддзялення РГА "Прававая ініцыятыва", юрыст і праваабаронца Леанід Судаленка.

Вітаючы ў цэлым спробучыноўніка высокагаўзроўню прааналізаваць дзеючае заканадаўства ў паднятым пытанні ЛеанідСудаленка катэгарычна не згаджаецца з яе высновамі.
"Людміла Міхалькова, дарэчы ў мінулым старшыня Гомельскага абласнога суда, прыйшла да высновы, што "забарона, якая змяшчаецца ў беларускім заканадаўстве на выдачу сваякам целаў пакараных для пахавання мае на мэце забеспячэння грамадскага спакою і бяспекі, аховы грамадскага парадку, здароўя і маральнасці, абароны правоў і свабод іншых асоб, г.зн.з'яўляецца дапушчальным як з пункту гледжання Канстытуцыі, так і з пункту гледжання Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах".
"Што тычыцца вываду парламентарыя аб дапушчальнасці забароны ў выдачы цел для пахавання, то гэтая выснова абвяргаецца справамі Камітэта ААН па правах чалавека №886/1999 Бандарэнка супраць Беларусі,№887/1999, Ляшкевіч супраць Беларусі, №2120/2011 Любоў Кавалёва і Таццяна Казяр супраць Беларусі, у якіх Камітэт палічыў, што "абстаноўка поўнай сакрэтнасці ў дачыненні да даты пакарання смерцю і месца пахавання, адмова ў выдачы цела для пахавання раўнацэнныя запалохванню ці пакаранню сем'яў, паколькі іх наўмысна пакідаюць у стане нявызначанасці і псіхічных пакут".
Ва ўсіх пералічаных справах Камітэт прызнаў недапушчальным абмежаваннем адмовы ў выдачы цел і абавязаў Рэспубліку Беларусь паведаміць сваякам пакараных месцы пахаванняў іх дзяцей і не дапускаць аналагічных парушэнняў у будучыні. Людміла Міхалькова не змагла даць ацэнку названым рашэнням міжнародных экспертаў, хоць звяртаючыся да яе, мы акцэнтавалі ўвагу на гэтых справах.

Акрамя таго, варта таксама ведаць і гісторыю дадзенага пытання. У 1924 годзе мінулага стагоддзя пракурорам, старшыням трыбуналаў і губсудоў было разаслана распараджэнне Наркомюста СССР "Аб парадку расстрэлаў", у якім прапаноўвалася не дапускаць выдачы цела пакаранага каму-небудзь, а аддаваць яго зямлі "без усялякага рытуалу і з тым, каб не заставалася слядоў магілы". Гэтая традыцыя існавала і далей. Напрыклад, пра лёс расстраляных па 58-м артыкуле КК з 1937-1938 гг. сваякам дзяжурна паведамлялася пра асуджэнне іх на "дзесяць гадоў лагераў без права перапіскі". Тады ўтойванне цела ад родных было "апраўдана" тым, штомногіх перад расстрэламі зверску катавалі, кіраўніцтва краіны і супрацоўнікі НКУС былі зацікаўлены ва ўтойванні слядоў.
Традыцыя не абвяшчаць месца пахавання пакараных мела карані і ў царскім часе. У Расійскай імперыі целы пакараных не выдавалі для пахавання, баючыся, што магілы пакараных "палітычных злачынцаў" стануць месцам, куды будуць прыходзіць нязгодныя з рэжымам, магілы маглі стаць шануемымі.
У Кітаі, дзе сёння прыводзяць у выкананне самая вялікую колькасць смяротных прысудаў, таксама не выдаюць цела сваякам. Нядаўна палітэліты Кітая часткова патлумачыла прычыну, прызнаўшы, што ў смяротнікаў канфіскоўваліся органы для перасадкі. Ёсць іншыя прыклады рашэння праблем: па дадзеных міжнароднай арганізацыі Amnesty International, у ЗША родныя пакаранага маюць права забраць цела.
У Беларусі сёння ў год адбываецца 2-3 пакаранні, пры якіх, акрамя членаў растрэльнай каманды, прысутнічаюць пракурор і лекар, якія сведчаць смерць. Умоў, якія спарадзілі некалі традыцыю ўтойвання месцаў пахаванняў і тэл пакараных, сёння ў краіне быццам няма, але практыка працягвае існаваць.
"Пасля расстрэлу асуджаных іх цела пакуюць у поліэтыленавыя мяшкі і здзяйсняюць пахаванне. Месцы пахавання цел пакараных з'яўляюцца таямніцай. Скажу толькі, што гэтыя магілы безыменныя. Ніякіх таблічак, грудкоў, галінак або іншых прыкмет пахавання мы не пакідалі", - з апавяданняў былога кіраўніка растрэльнай каманды СІЗА №1 Алега Алкаева.

litigation.by

 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны