Еўразвяз асудзіў масавы прысуд да смяротнага пакарання ў Егіпце
Брусэль, 3 лютага. Рашэнне суда ў Егіпце 2 лютага прысудзіць 183 абвінавачаных да смяротнага пакарання парушае міжнародныя абавязацельствы краіны ў галіне правоў чалавека, гаворыцца ў заяве афіцыйнага прадстаўніка Еўрапейскай знешнепалітычнай службы.
"Мы заклікаем егіпецкія судовыя органы забяспечыць законны судовы працэс у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі", - гаворыцца ў камюніке, распаўсюджаным у Брусэлі.
У дакуменце адзначаецца, што Еўразвяз выступае супраць смяротнага пакарання пры любых абставінах, лічыць яго жорсткім і бесчалавечным пакараннем, ня здольным дзейнічаць як стрымліваючы фактар і які ўяўляесабой адмаўленне чалавечай годнасці і недатыкальнасці.
Вярхоўны суд Егіпта прысудзіў да пакарання смерцю 183 актывістаў руху "Браты-мусульмане". Асуджаных абвінавацілі ў гібелі паліцэйскіх падчас беспарадкаў пасля змены ўлады ў краіне ў жніўні 2013 года. Пад час забурэнняў ў горадзе Кардаса загінулі 16 паліцэйскіх.