Вольга Грунова звярнулася ў Камітэт па правах чалавека ААН
Маці растралянага гамельчука Вольга Грунова звярнулася з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека. Яна скардзіцца на жорсткае, бесчалавечнае і зневажальнае яе годнасць абыходжанне з боку дзяржавы. Забітая горам жанчына прайшла ўсе унутраные сродкі прававой абароны, але так і не змагла прымусць чыноўнікаў паведаміць ёй пра час і месца пахаванне растралянага сына Аляксандра Грунова.
Жанчына кажа, што на нацыянальным узроўні ініцыявала пытанне аб праверцы на адпаведнасць артыкулу 25 Канстытуцыі і артыкулу 7 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах крымінальна-выканаўчага кодэкса, які забараняе выдаваць інфармацыю аб месцы пахавання пакараных смерцю людзей у Беларусі. На жаль, дзяржаўныя органы лічаць, што адмова ў рассакрэчванні месцаў пахавання пакараных не прыводзіць да парушэння правоў іх блізкіх людзей.
“У сувязі з гэтым, заяўляю, што практыка прывядзенне ў выкананне смяротных прысудаў, якая склалася ў краіне прычыніла і працягвае прычыняць мне душэўныя пакуты і псіхалагічны стрэс. Лічу, што абстаноўка поўнай сакрэтнасці ў дачыненні да пакарання смерцю і месца пахавання майго роднага сына, адмова ў выдачы яго цела для пахавання па сваёй сутнасці раўнацэнныя запалохванню і пакаранню нашай сям'і, паколькі нас наўмысна пакінулі ў стане нявызначанасці і псіхалагічных пакут”, - стрымліваючы слёзы кажа жанчына.
Вольга Грунова сцвярджае, што падобнае стаўленне да яе раскрывае парушэнне часткі 3 артыкула 25 Канстытуцыі, згодна з якой "ніхто не павінен падвяргацца катаванням, жорсткаму, бесчалавечнаму або зневажальнаму яго годнасць абыходжанню". Яна просіць Камітэт ААН усталяваць факт жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага яе годнасць абыходжанне з боку дзяржавы, а таксама рэкамендаваць Ураду Беларусі прывесці нацыянальнае заканадаўства і практыку яго прымянення ў гэтай частцы ў адпаведнасць з міжнароднымі дамовамі краіны.
Матэрыял і фотаздымак: Гомельская Вясна