Андрэй Палуда: Кіраўнік краіны толькі аднойчы скарыстаўся правам памілавання
-
- Андрэй Палуда.
Міністэрства замежных спраў Беларусі апублікавала даклад. Сярод іншых яго пунктаў, па словах каардынатара кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» Андрэя Палуды, асаблівую ўвагу прыцягваюць пункты 157-164 раздзела “Права на жыццё, свабоду і асабістую недатыкальнасць”. Яны тычацца праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі. У прыватнасці, у дакладзе МЗС адзначана, што ўсе асуджаныя да смяротнага пакарання маюць права звярнуцца з хадайніцтвам да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб памілаванні.
- Калі казаць пра эфектыўнасць мер нацыянальнага заканадаўства, напрыклад, сітуацыя з памілаваннем, то трэба адзначыць, так, ёсць такая магчымасць, але з іншага боку, за весь час, калі Рэспубліка Беларусь мае незалежнасць, кіраўнік краіны ў нас памілаваў толькі аднаго чалавека. І казаць, што гэтая мера эфектыўная, па вялікаму рахунку, не выпадае.
Больш за тое, ў выпадку ўжо расстралянага гамяльчука Аляксандра Грунова ўпершыню за перыяд незалежнасці Беларусі быў адменены прысуд суда першай інстанцыі, і справа была накіравана на перагляд, – кажа Андрэй Палуда. Аднак, падчас сустрэчы з генпракурорам, Лукашэнка заявіў, што вінаваты павінен адказаць «на ўсю катушку”. Пасля гэтага ў дачыненні да Грунова ізноў быў вынесены, а пазней прыведзены ў выкананне, смяротны прысуд.