У Гомелі можа быць вынесены новы смяротны прысуд

Гомельскі абласны суд прыступіць да разгляду крымінальнай справы, узбуджанай па цяжкім крымінальным артыкуле "забойства з асаблівай жорсткасцю", які прадугледжвае, у тым ліку і смяротнае пакаранне. Крывавае забойства адбылося ў Светлагорску, абвінавачаныя 44-гадовая кабета і яе 33-гадовы сужыцель. У мінулым годзе за здзяйсненне аналагічнага злачынства быў расстраляны жыхар Гомеля Аляксандр Груноў.

Па паведамленнях СМІ, мёртвае цела 39-гадовага мужчыны знайшлі ў кватэры мясцовай шматпавярховіка лекары хуткай дапамогі. Іх выклікала па тэлефоне пара, якая пражывае там у грамадзянскім шлюбе. Забітаму было нанесена каля 70 удараў кухонным нажом у шыю, грудзі, але большасць прыйшлося ў жывот.
Прыбыўшым следчым сужыцелі блытана патлумачылі, што пасля сумеснага распівання спіртнога ў іх з госцем адбыўся канфлікт. Афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава патлумачыла, што "па папярэдніх дадзеных, хутчэй за ўсё, ўдары наносіла жанчына. Зараз высвятляюцца матывы забойства і дачыненне да яго яе сужыцеля".
Нагадаем, Крымінальны кодэкс Беларусі забараняе ўжываць смяротнае пакаранне асобам, якія ўчынілі злачынствы ва ўзросце да васемнаццацi гадоў, жанчынам і мужчынам, якія дасягнулі шасцідзесяці пяці гадоў. Калі віна мужчыны ў забойстве з асаблівай жорсткасцю будзе даказаная, не выключана, што яму "свеціць вышка", жанчыну можа чакаць пажыццёвае зняволенне.
На выставе плакатаў супраць смяротнага пакарання, якая прайшла ў Гомелі (27 лютага - 6 сакавіка) праваабаронцы ўвагу грамадскасці акцэнтавалі, у тым ліку і на неэфектыўнасці гэтай меры пакарання ў прафілактыцы цяжкіх злачынстваў, за якія можа быць прызначана вышэйшая мера пакарання - расстрэл.

Гомельская Вясна

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны