Скарга Тамары Сялюн - "непадведамасная" суду

Тамара Сялюн (фота Сяргея Балая)
Тамара Сялюн (фота Сяргея Балая)

Ленінскі суд г. Гродна адмовіў Тамары Сялюн ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы ў адносінах да Дэпартамента выканання пакаранняў МУС РБ па факце накіравання ў адрас заяўніка спецадзення растралянага сына Паўла Селюна.

Суддзя Жанна Краўчанка палічыла, што скарга Т.Селюн аб прызнанні неправамернымі дзеянні Дэпартамента суду Ленінскага раёна г. Гродна непадсудна. У сваім вызначэнні яна ўдакладніла, што скарга павінна падавацца ў суд па месцы знаходжання дзяржаўнага органа, чые дзеянні абскарджваюцца, а менавіта ў раённы суд г. Мінска.

Што ж тычыцца скаргі ў частцы адмовы Гродзенскага абласнога суда ў прадастаўленні інфармацыі пра дакладны час выканання прысуду і месца пахавання Паўла Селюна, а таксама выдачы яго цела для пахавання, суд палічыў, што прадастаўленне такой інфармацыі рэгламентавана крымінальна-выканаўчым заканадаўствам. Таму не можа быць абскарджана ў парадку грамадзянскага судаводства.

Зыходзячы са сваіх заключэнняў суд палічыў, што няма падстаў і для праверкі канстытуцыйнасці норм крымінальна-выканаўчага заканадаўства, а менавіта арт. 175 КВК, Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь.

“Мы ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” аказваем юрыдычную дапамогу Тамары Сялюн ў яе імкненні даведацца месца пахавання сына. Акрамя таго, сітуацыя з тым, што ёй вярнулі казённую вопратку сына, а не яго асабістыя рэчы, вельмі абурае, таму што гэта парушае ч. 3 арт. 25 Канстытуцыі РБ і з'яўляецца бесчалавечым абыходжаннем са сваякамі пакаранага. З упэўненасцю можна гаварыць пра тое, што такі адказ Ленінскага суда г. Гродна нас не спыніць. У дадзены момант мы працуем над абскарджаннем гэтага вызначэння, а таксама будзем дамагацца ўнясення зменаў у нацыянальнае заканадаўства і прывядзення яго ў адпаведнасць з міжнароднымі нормамі і стандартамі”, - звяртае ўвагу праваабаронца Андрэй Палуда.

Нагадаем, Павел Сялюн быў прысуджаны да смяротнага пакарання і расстраляны 18 красавіка 2014. Пасля гэтага яго маці Тамары Сялюн была накіравана спецвопратка пакаранага, у якой ён чакаў прывядзення прысуду ў выкананне. Акрамя таго, ёй не былі паведамлены дакладны час і месца пахавання П. Селюна, не было выдадзена яго цела для пахавання.

23 лютага 2014 Т. Селюн накіравала скаргу на дзеянні Дэпартамента выканання пакаранняў МУС РБ і Гродзенскага абласнога суда ў Ленінскі суд г. Гродна.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны