Тамара Сялюн звярнулася ў Канстытуцыйны суд
Маці растралянага Паўла Селюна накіравала зварот у Канстытуцыйны суд. У ім яна звяртае ўвагу, што практыка прывядзення смяротнага пакарання ў выкананне і арт. 175 Крымінальна-выканаўчага кодэксу Рэспублікі Беларусь прыносіць душэўныя пакуты родным і блізкім пакараных.
У звароце Тамара Сялюн кажа, што абстаноўка поўнай сакрэтнасці пра час прывядзення пакарання і месца пахавання, адмова ў выдачы целаў растраляных раўнацэнныя запужванню і наказанню сем’яў растраляных. Гэта пакідае блізкіх пакараных ў стане нявызначаннасці і псіхалагічным стрэсе. Такія дзеянні с боку дзяржавы можна расцаніць як катаванні родных растраляных, а таксама жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне з імі, што супярэчыць ч. 3 артыкула 25 Канстытуцыі Рэспублікі і Беларусь. Акрамя таго, і арт. 7 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, які Беларусь ратыфікавала.
Як доказ сваёй пазіцыі, маці растралянага прыводзіць рашэнні Камітэта па правах чалавека ААН па справах Бандарэнка супраць Беларусі, Ляшкевіч супраць Беларусі, Кавалёва і Козяр супраць Беларусі. У гэтых рашэннях Камітэт абавязвае Беларусь паведаміць родным пакараных смерцю месцы пахавання іх дзяцей і не рабіць аналагічных парушэнняў у будучым.
У сувязі з вышэй пералічаным, Тамара Сялюн просіць Канстытуцыйны суд узбудзіць вытворчасць па ліквідацыі ў нарматыўных прававых актах недакладнасцей у адпаведнасці з Канстытуцыяй і Міжнароднымі дамовамі. І як вынік, прыняць рашэнне аб унясенні дапаўненняў і зменаў у нацыянальная заканадаўства.
Акрамя таго, Тамара Сялюн накіравала скаргу і на рашэнне суда Ленінскага раёна г. Гродна у судовую калегію па грамадзянскіх справах.
Нагадаем, Павел Сялюн быў прысуджаны да смяротнага пакарання і расстраляны 18 красавіка 2014. Прыблізна праз месяц пасля гэтага яго маці Тамары Сялюн была накіравана спецвопратка пакаранага, у якой ён чакаў прывядзення прысуду ў выкананне. Акрамя таго, ёй не былі паведамлены дакладны час і месца пахавання П. Селюна, не было выдадзена яго цела для пахавання.
23 лютага 2014 Т. Селюн накіравала скаргу на дзеянні Дэпартамента выканання пакаранняў МУС РБ і Гродзенскага абласнога суда ў Ленінскі суд г. Гродна, які пакінуў яе без задавальнення.