“Правабаронцы супраць смяротнага пакарання” прадстаўлялі Беларусь на баркэмпе ў Кутаісі
На тры дні другая сталіца Грузіі – Кутаісі прыняла гасцей, якія прадстаўлялі разнастайныя няўрадавыя арганізацыі краін Паўднёвага Каўказа, Беларусі, Украіны і іншых краін.
З 14-га па 16-ае сакавіка ў Кутаісі Чэшская няўрадавая арганізацыя «Nesehnuti» арганізавала баркэмп, міжнародная цыкл канферэнцый, створаны яе ўдзельнікамі. Мерапрыемтсва праходзіла у будынку Дзяржаўнага універсітэта Кутаісі імя Акакія Цэрэтэлі. На адкрыцці прысутнічалі і выступілі з прывітальным словам прадстаўнік амбасады Чэскай Рэспублікі ў Грузіі, прадстаўнік Мэрыі Кутаісі і намеснік Рэктара Дзяржаўнага універсітэта імя Акакія Цэрэтэлі.
На сустрэчах вопытам дзяліліся па такіх тэмах як дэмакратычныя перамены з выкарыстаннем тэхналогій, другасная перапрацоўка. Абмяркоўваліся таксама маніторынг гандлю ўзбраеннем ў Славакіі, сітуацыя з ЛГТБ-супольнасцю ў Азербайджане ды іншае.
Каардынатар кампаніі “Правабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда прэзентаваў дзейнасць беларускіх праваабаронцаў па адмене смяротнага пакарання ў Беларусі. Пераканаўчая прэзентацыя праваабаронцы тычылася незваротнасці характару смяротнага пакарання, магчымасці судовых памылак, а таксама сакрэтнасці, якая існуе вакол вышэйшай меры: сваякі не інфармуюцца аб даце выканання прысуду і не паведамляецца месца пахавання, што прыносіць дадатковыя пакуты блізкім людзям і расцэньваецца як катаванне.
Беларусь — апошняя краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, якая выкарыстоўвае смяротнае пакаранне.