Смяротнае пакаранне - прысуд не толькі злачынцам, але і іх родным (відэа)
Вольга Грунова, маці пакаранага смерцю Аляксандра Грунова, звяртаецца ва ўсемагчымыя органы ўлады, каб даведацца месца пахавання растралянага сына.
Яна таксама імкнецца змяніць існуючае заканадаўства. Менавіта артыкул 175 Крымінальна-выканаўчага кодэкса забараняе выдаваць целы пакараных сваякам для пахавання, што прыносіць душэўныя пакуты і псіхалагічны стрэс родным.
І, такім чынам, супярэчыць ч.3 арт. 25 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: "Ніхто не павінен падвяргацца катаванням, жорсткаму, бесчалавечнаму або зневажальнаму яго годнасць абыходжанню або пакаранню".
Таксама, у відэа Белсата апытанне мінакоў: "Ці трэба выдаваць целы расстраляных сваякам або паведамляць пра месцы пахавання?"