Amnesty International распачала тэрміновую кампанію з нагоды новага смяротнага прысуду ў Беларусі

Міжнародныя праваабаронцы заклікаюць дасылаць беларускім ўладам звароты з патрабаваннем спыніць запланаваныя смяротныя кары, неадкладна замяніць прысуд Сяргею Іванову і ўсім асуджаным да смяротнага пакарання ў Беларусі.

 

Amnesty International: Першы ў гэтым годзе смяротны прысуд у Беларусі

18 сакавіка Гомельскі абласны суд прысудзіў 21-гадовага Сяргея Іванова да смяротнага пакарання па справе аб забойстве 19-гадовай дзяўчыны ў жніўні 2013 года. Суд прызнаў яго вінаватым у “здзяйсненні забойства з асаблівай жорсткасцю”, “хуліганстве з ужываннем гвалту”, рабаванні і крадзяжы. Паводле Следчага камітэта, Сяргей Іваноў знаходзіўся пад уздзеяннем алкаголю і псіхатропных прэпаратаў, калі ён жорстка збіў і згвалтаваў жанчыну, якая ў выніку памерла ад шматлікіх ранаў. Сяргей Іваноў таксама быў прызнаны вінаватым у крадзяжы яе маёмасці.

У закрытым судовым паседжанні Сяргей Іваноў быў прадстаўлены прызначаным дзяржавай адвакатам. Ён можа абскардзіць гэтае рашэнне.

Беларусь з'яўляецца апошняй краінай у Еўропе і Цэнтральнай Азіі, якая па-ранейшаму прымяняе смяротнае пакаранне.

Калі ласка, неадкладна напішыце на беларускай, рускай або сваёй роднай мове:

- заклікаючы Прэзідэнта Лукашэнку спыніць любыя запланаваныя пакаранні і неадкладна замяніць смяротны прысуд, вынесены ў дачыненні да Сяргея Іванова і ўсіх астатніх асуджаных да смяротнага пакарання ў Рэспубліцы Беларусь;

- заклікаючы яго ўвесці неадкладны мараторый на прымяненне смяротнага пакарання з мэтай яго канчатковай адмены;

- заклікаючы яго забяспечыць, каб актуальная інфармацыя аб прымяненні смяротнага пакарання ў Беларусі з'яўлялася агульнадаступнай і каб сем'і зняволеных і іх адвакаты маглі мець неабмежаваны доступ да іх і інфармацыі аб іх справах.

Калі ласка, дашліце Ваш зварот да 4 траўня 2015 года:

Прэзідэнту
Аляксандру Лукашэнку
вул. Карла Маркса 38
Мінск, Беларусь, 220016
Факс: +375 17226 06 10
+375 17 222 38 72
E-mail: contact@president.gov.by
Зварот: Паважаны Прэзідэнт Лукашэнка

А таксама копіі:

Генеральнаму пракурору
Аляксандру Канюку
вул. Інтэрнацыянальная, 22
Мінск, Беларусь, 220050
Факс: +375 17226 42 52
E-mail: info@prokuratura.gov.by
Зварот: Паважаны Генеральны пракурор

Таксама накіруйце копіі ліста ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў вашай краіне.
Калі ласка, звяжыцеся з прадстаўніцтвам пры адпраўцы звароту пасля названай даты.

Дадатковая інфармацыя

Смяротныя прысуды часта выносяцца ў Беларусі ў выніку несправядлівых судовых разбіральніцтваў, якія ўключаюць у сябе атрыманне прызнання пад прымусам; яны прыводзяцца ў выкананне ў атмасферы строгай сакрэтнасці без апавяшчэння саміх асуджаных, іх сем'яў або законных прадстаўнікоў. Улады адмаўляюцца вяртаць целы пакараных іх сваякам ці нават паведамляць ім, дзе яны пахаваныя. Пакаранні ажыццяўляюцца нягледзячы на ​​заклікі Камітэта ААН па правах чалавека да ўрада не рабіць гэтага да таго часу, пакуль Камітэт не разгледзеў адпаведныя справы. Камітэт па правах чалавека і іншыя структуры выявілі, што ўжыванне смяротнага пакарання ў Беларусі парушае правы асуджаных і членаў іх сем'яў.

Адстунасць поўнай інфармацыі аб прымяненні смяротнага пакарання, у тым ліку поўнай статыстыкі аб колькасці вынесеных смяротных прысудаў і прыведзеных у выкананне пакаранняў смерцю, дазваляе уладам не дапускаць абгрунтаванага грамадскага абмеркавання па гэтым пытанні і запавольваць рух да адмены смяротнага пакарання. Забойства ад імя дзяржавы з'яўляецца адным з самых жорсткіх актаў, які можа здзейсніць урад, і таму вельмі важна, каб гэты від пакарання стаў прадметам грамадскага кантролю і абмеркавання.

Amnesty International выступае супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння. Яно парушае права на жыццё, абвешчанае ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Гэта канчатковае, жорсткае, бесчалавечнае і прыніжаючае годнасць пакаранне.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны