У Рэчыцы праходзіць выстава плакатаў супраць смяротнага пакарання
У памяшканні Рэчыцкага грамадска-палітычнага цэнтру працягвае працу выстава «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання», куды яна пераехала апошнім часам з Гомеля. Экспазіцыя змяшчае плакаты з фондаў Сусветнай кааліцыі супраць смяротнага пакарання і мастака Алега Аблажэя. У працоўны час кожны жадаючы можа наведаць выставу.
Выстава плакатаў супраць смяротнага пакарання дастаткова актуальная ў звязку з вынесеным 18 сакавіка смяротным прысудам жыхару Рэчыцы Сяргею Іванову.
Нагадаем, выстава ладзіцца ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” і ўжо прайшла ў Мінску, Магілёве, Гомеле.