Скаргу Тамары Сялюн разгледзіць Гродзенскі абласны суд у касацыйным парадку

Тамара Сялюн (фота Сяргея Балая)
Тамара Сялюн (фота Сяргея Балая)

Касацыйная скарга Тамары Сялюн будзе разгледжана Гарадзенскім абласным судом 15 красавіка ў 9.30.

Гэта стала вядома з адказу суда Ленінскага раёна г. Гродна, накіраванага маці пакаранага Паўла Селюна. Таксама ў адказе пазначана, што яўка ў паседжанне не з'яўляецца абавязковай і што зацікаўленыя ў выніках справы асобы маюць права падаць пярэчанні на прыватную скаргу.

Нагадаем, Ленінскі суд г. Гродна адмовіў Тамары Сялюн ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы ў дачыненні да Дэпартамента выканання пакаранняў МУС РБ па факце накіравання ў адрас заяўніка спецадзення пакаранага сына Паўла Сялюн. Таксама, і Канстытуцыйны Суд палічыў, што Тамара Сялюн для ініцыяцыі ўнясення змяненняў у Крымінальны кодэкс павінна звярнуцца ў адпаведныя органы, а не наўпрост у суд.

Павел Сялюн быў прысуджаны да смяротнага пакарання і расстраляны 18 красавіка 2014. Прыблізна праз месяц пасля гэтага яго маці Тамары Сялюн была накіравана спецвопратка пакаранага, у якой ён чакаў прывядзення прысуду ў выкананне. Акрамя таго, ёй не былі паведамленыя дакладны час і месца пахавання П. Сялюн, не было выдадзена яго цела для пахавання.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны