Смяротнае пакаранне ў цэнтры Еўропы (інфаграфіка)
Паводле дакладу Amnesty International за 2014 год, у 22 краінах свету выкарыстоўвалася смяротнае пакаранне. У тым ліку і ў Беларусі.
Беларусь увайшла ў шэраг краін, дзе ў 2014 годзе аднавілася прымянне смяротнага пакарання, разам з Егіптам, Іарданіяй, Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі, Пакістанам, Сінгапурам і Экватарыяльнай Гвінеяй. Таксама, Беларусь адна з дзевяці краінаў, дзе як метад прывядзення смяротных прысудаў у выкананне выкарыстоўваецца растрэл.
Акрамя такого, наша дзяржаўная ўлада таксама, як ў В’етнаме і Кітаі, робіць таямніцу з прывядзення ў выканання смяротнага пакарання: не распавядаецца дакладны час і дата растрэлаў, месца пахавання целаў растраляных. Нароўне з Японіяй і В’етнамам у Беларусі ў 2014 годзе растраляна не менш за тры чалавекі.
Нягледзячы на шматлікія заклікі міжнароднай супольнасці ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне, Беларусь зноў і зноў выносіць прысуды да вышэйшай меры. Так, ужо 18 сакавіка гэтага года да растрэлу прыгаварылі жыхара Рэчыцы Сяргея Іванова.