Адваротны бок смяротнага пакарання (відэа)
-
- Трэці аргумент супраць смяротнага пакарання – Невыдача цел пакарных сваякам – з’яўляецца жорсткім абыходжаннем
Права на жыццё мае кожны, нават злачынец. На гэтым пабудаванае заканадаўства большасці краінаў Еўропы. І толькі Беларусь – выключэнне. Даведацца пра адваротны бок смяротнага пакарання – зазірнуць у вочы родных расстраляных людзей – у праграме Белсату “Маю права”.
А таксама апытанне мінакоў: "Ці патрэбна ў Беларусі смяротнае пакаранне?"