Міліцыя па-за законам (відэа)
Мы больш давяраем царкве і зусім не спадзяемся на міліцыю. Закрытасць праваахоўнай сістэмы і «міліцэйская салідарнасць» прымушаюць нас баяцца, а не спадзявацца на закон і справядлівасць. Нам кажуць пра «падзенне росту злачыннасці», пры гэтым замоўчваюць пра службовыя злоўжыванні.
Дзе праходзіць рыса дазволеных дзеянняў міліцыянтаў і як пазбегнуць судовай памылкі, у студыі Белсата абмяркоўваюць праваабаронца Андрэй Палуда і жыхарка Ліды Ларыса Шкурко, якая ўжо некалькі год спрабуе абараніць сябе і сваіх блізкіх ад дзеянняў праваахоўнікаў.
Правасуддзе па-беларуску у праграмме "Людскія справы".