Гродзенскі абласны суд не задаволіў скаргу Тамары Сялюн

Тамара Сялюн (фота Сяргея Балая)
Тамара Сялюн (фота Сяргея Балая)

15 красавіка калегія Гродзенскага абласнога суда ў складзе суддзяў Зоі Нікольскай, Ларысы Паляковай і старшынствуючага Ігара Ермака не задаволіла скаргу Тамары Сялюн – маці расстралянага паводле прысуду Паўла Селюна. Тамары Сялюн не былі паведамленыя дакладны час і месца пахавання яе сына, не было выдадзена яго цела для пахавання. Ёй была даслана толькі турэмная спецвопратка расстралянага сына.

Раней Тамара Сялюн падала скаргу ў суд Ленінскага раёна Гродна. Гэты суд рашэннем ад 5 сакавіка адмовіў у пачынанні грамадзянскай справы ў дачыненні да Дэпартамента выканання пакаранняў МУС РБ па факце накіравання ў адрас заяўніка спецадзення пакаранага сына Паўла Селюна.

Тамара Сялюн падала скаргу ў абласны суд, паколькі палічыла, што дзеянні суда Ленінскага раёну Гродна парушылі яе канстытуцыйнае права на зварот у суд. На разгляд скаргі ў Гродзенскім абласным судзе не з’явіліся ні Тамара Сялюн, ні прадстаўнік Дэпартамента выканання пакаранняў, таму ён быў непрацяглым. Скарга пакінута без задавальнення.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны