У Гомелі зноў можа быць вынесены смяротны прысуд
Цела маладой маці са шматлікімі колата-рэзанымі ранамі знойдзена на двары прыватнага дома ў Рэчыцы. Жанчына знаходзілася ў адпачынку па даглядзе да дзіцём. Па факце забойства распачатая крымінальная справа. Праваабаронца Леанід Судаленка кажа, што гэта забойства па цяжкасці нічым не адрозніваецца ад забойства, за якое ў тым годзе быў растраляны Аляксандр Груноў, таму ён не выключае новага смяротнага прысуду ў рэгіёне.
Пра гэтае здарэнне паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Гомельскае абласное ўпраўленне Следчага камітэту. Вядома, што падазраваны ў здзяйсненні злачынства ўжо затрыманы і з ім працуюць следчыя; прызначаныя патрэбныя экспертызы. Матыў забойства пакуль не вядомы.
Нагадаем, Крымінальны кодэкс Беларусі забараняе ўжываць смяротнае пакаранне асобам, якія ўчынілі злачынствы ва ўзросце да васемнаццацi гадоў, жанчынам і мужчынам, якія дасягнулі шасцідзесяці пяці гадоў. Калі віна мужчыны ў забойстве з асаблівай жорсткасцю будзе даказаная, не выключана, што яму "свеціць вышка".