Выстава «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання» праходзіць у Мазыры
У памяшканні Мазырскага цэнтру прыхільнікаў перамен працуе выстава «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання».
Экспазіцыя змяшчае плакаты з фондаў Сусветнай кааліцыі супраць смяротнага пакарання і мастака Алега Аблажэя.
"Беларусь застаецца апошняй краінай у Еўропе, дзе ўсё яшчэ выносяцца смяротныя прысуды, - адзначыў мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун. - Ганебна чапляцца за сярэднявечную практыку пакаранняў, трэба рухацца наперад і не рабіць з дзяржавы забойцу".
Нагадаем, выстава ладзіцца ў межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" і ўжо прайшла ў Мінску, Магілёве, Гомеле, Рэчыцы.