Катаванне сваякоў раccтралянага - пяты аргумент супраць смяротнага пакарання (відэа)

Камітэт па правах чалавека ААН неаднаразова заяўляў пра тое, што сама працэдура смяротнага пакарання ў Беларусі падпадае пад прыкметы катаванняў і бесчалавечнага стаўлення, як да самога пакаранага смерцю, так і да яго сваякоў. Не паведамляецца пра дату выканання смяротнага прысуду, а знаходжанне ў камеры смяротнікаў расцягваецца на некалькі месяцаў і гэта вельмі жорстка ўспрымаецца чалавечай псіхікай. Асуджаны не можа рэальна ўсведамляць, калі прысуд буде прыведзены ў выкананне, калі наступіць апошні дзень яго жыцця, ён не можа падрыхтавацца да гэтага жорсткага акту.

Праваабаронца Гары Паганяйла гаворыць: “У Беларусі працягвае дзейнічаць закон, які датычыцца яшчэ савецкага перыяду, калі пры выкарыстанні выключнай меры пакарання ў выглядзе расстрэлу труп пакаранага сваякам не выдаюць, месца пахавання не паведамляюць. І такім чынам спрабуюць зрабіць таямніцай і саму дату выканання прысуду, і месца, дзе пахаваны чалавек”.

Глядзець таксама:

Першы аргумент супраць смяротнага пакарання -- судовая памылка 

Другі аргумент супраць смяротнага пакарання -- выканаўцы, якія забіваюць ад імя дзяржавы 

Трэці аргумент супраць смяротнага пакарання – рэлігійны

Чацверты аргумент супраць смяротнага пакарання - забойствы палітычных апанентаў, масавыя расстрэлы. 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны